Беларускамоўны дзень

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей - адна з галоўных задач выхавання і навучання дзяцей.

     Н.С.Старжынская сцвярджае, што беларускую мову неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. 

   Кожны чацвер ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Клецкі дзіцячы сад №1» праходзіць беларускамоӯны дзень. У гэты дзень выхавальнікі вядуць работу з дзецьмі на беларускай мове. У старэйшай группе спецыяльна-арганізаваная дзейнасць, а таксама віды дзіцячай дзейнасці праходзяць на беларускай мове. Інфармацыя  выхаванцам падаецца дазавана, замацоўваецца на працягу некалькіх дзён і дапаўняецца новым матэрыялам. На  занятках па адукацыйных галінах "Музычнае мастацтва" і "Фізічная культура" выхаванцам прапануюцца беларускія  народныя гульні, беларускія народныя песні, музычныя беларускія народныя гульні. 

   Адначасова вядзецца праца з сем’ямі выхаванцаў. Бацькам прапануюць удзел у народных святах, выставах. Выхавальнікі  дашкольнай адукацыі  абнаўляюць і папаўняюць цікавую інфармацыю для законных прадстаўнікоў выхаванцаў па далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры, а таксама выхоўванне ў дзяцей інтарэса да баларускай мовы дома.